Васіль Жарко і Ігар Карпенка наведалі дзяцей Рудзенскай школы-інтэрната.

 

Віцэ-прэм’ер РБ Васіль Жарко і дырэктар школы-інтэрната Валянцін Гілеўскі.

Навагоднія святы і, тым больш,  час  напярэдадні  Калядаў — нагода рабіць добрыя справы. Таму толькі сёння завяршаецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

А ў суботу ў рамках гэтай акцыі віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко і  міністр  адукацыі  Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку ў Рудзенскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот.

Падчас экскурсіі па інтэрнаце госці пазнаёміліся з педагагічным калектывам установы адукацыі і ўмовамі, створанымі тут для пражывання і выхавання дзяцей.

Міністр адукацыі РБ Ігар Карпенка.

Потым  усіх запрасілі на святочны канцэрт, падрыхтаваны дзецьмі і педагогамі.

Для  ўсіх  выхаванцаў  школы, якія не з’ехалі на зімовыя канікулы на аздараўленне, навагоднія цуды  адбыліся  яшчэ раз. І гэта была не толькі чарговая сустрэча з казачнымі героямі — Дзедам  Марозам  і  Снягуркай, але і новыя сюрпрызы і падарункі. Ганаровыя госці ад імя Прэзідэнта Беларусі ўручылі дзецям тэлевізар, развіваючыя  гульні,  прысмакі.

У інтэрв’ю журналістам Васіль Жарко выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што дзеці, якія выхоўваюцца ў школе-інтэрнаце, аказаліся не патрэбнымі сваім бацькам. Пры такім становішчы тым больш  важна, што ёсць  настаўнікі  і  выхавальнікі, якія  клапоцяцца  аб  сваіх  выхаванцах, робяць усё, каб тыя  паспяхова падрыхтаваліся  да самастойнага жыцця.

Навучэнцы школы-інтэрната ў сваю чаргу не змаглі адпусціць гасцей без падарункаў. Імі сталі ёлачныя цацкі, зробленыя дзецьмі.

Алена   ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *