Віктар Варановіч — у ліку перадавікоў жніва.

 

Передовик9На перыяд  жніва Віктар Варановіч з ААТЗазеркамяняе свой  пагрузчык на камбайн і накіроўваецца на палеткі ўбіраць хлеб. Так на працягу сямі гадоў. У пачатку свайго хлебаробскага шляху Віктар Віктаравіч два гады працаваў на “Доне”, пасля атрымаў новы КЗС-1218. Сёлета на камбайне намалаціў свае рэкордныя 2230 тон збожжа.

— Віктар Варановіч заслугоўвае ў свой адрас самых добрых слоў. Ён даўно працуе ў гаспадарцы, ведае сваю справу, — гаворыць пра хлебароба дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі. — У свой час Віктар Віктаравіч атрымаў новы камбайн: такі давер гаворыць сам за сябе.

Віктар Варановіч штогод заслужана трапляе ў спіс перадавікоў раёна. У сваім поспеху механізатар бачыць значную долю працы ўсёй каманды калектыву. Сёлета збожжавыя культуры  на зазерскіх палетках парадавалі высокай ураджайнасцю. Гэта вынік агульных намаганняў спецыялістаў і земляробаў гаспадаркі.

— Уборачная кампанія — адказны і напружаны перыяд. Цалкам зразумець працу камбайнера зможа толькі той, хто сам  ўбіраў ураджай, — расказвае Віктар Варановіч. — З надвор’ем нам пашанцавала, і мой КЗС-1218 не падвёў. За камбайнам сачыў пастаянна. Я лічу, што лепш затрымацца на мехдвары лішнія некалькі хвілін і прывесці тэхніку ў парадак, чым пасля губляць каштоўны час на полі.

Зараз перадавік жніва вярнуўся да звыклых абавязкаў і працуе на пагрузцы кармоў.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *