В агрогородке Дукора прошёл республиканский этап семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села-2016»

img_4253

У мінулую  пятніцу ў нашым раёне праходзіў  заключны этап рэспубліканскага маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла”, ініцыятарам правядзення якога з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Прымаў яго ся-дзібна-паркавы комплекс “Дукорскі маёнтак”.  Шэсць сем’яў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права  называцца лепшымі ў рэспубліцы маладымі гаспадарамі.

 — Мінская вобласць славіцца ўнікальнымі традыцыямі і каштоўнасцямі,  —  растлумачыў выбар месца для правядзення конкурсу першы сакратар Мінскага абкама грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дзмітрый Варанюк. —  Пухавіцкі раён — гэта цэнтр Беларусі. Тут ёсць цікавыя культурныя аб’екты,  дзе зберагаецца духоўная і  матэрыяльная спадчына беларусаў. Адзін з іх  — «Дукорскі маёнтак». Нездарма  менавіта сюды прыехалі лепшыя вясковыя сем’і  рэспублікі.

Падрабязнасці чытайце ў газеце «Пухавіцкія навіны» за сераду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *