Да зімовага графіку Яўгену Парэчыну не прывыкаць.

IMG_5556 (копия)Панядзелак для механізатара УП «Жылцепласэрвіс» КГ Яўгена Парэчына (на здымку) пачаўся ў шэсць гадзін раніцы. А прычынай стаў снег.

Што ж, снег — з’ява для снежня не нечаканая. Як і перанос пачатку працоўнага дня. Да такога зімовага графіку Яўгену не прывыкаць.

Як правіла, уборка снегу пачынаецца з цэнтральных вуліц, каб забяспечыць рух і доступ да ўсіх важных сацыяльных аб’ектаў, прадпрыемстваў, арганізацый, чыгуначнай і аўтастанцыі. Яўген Парэчын заўсёды стараецца працаваць так, як ад яго чакаюць людзі, для якіх чыстыя дарогі з’яўляюцца гарантыяй бяспекі.

У першы снежны дзень на  вуліцах  раёна  працавала 14 адзінак тэхнікі. Асфальтаваныя дарогі чысцілі і падсыпалі з дапамогай тэхнікі, а на прыдамавых тэрыторыях рабочыя па добраўпарадкаванні тэрыторый падсыпалі сцежкі ўручную. Для дворнікаў, згадзіцеся, наступіў надта складаны перыяд. Камунальнікі ў гэтай сувязі выказваюць просьбу да ўладальнікаў аўтамабіляў не загрувашчваць праезды, каб даваць магчымасць для расчысткі і падсыпкі вуліц.

Да пачатку зімовага перыяду камунальнае прадпрыемства падрыхтавала 2,5 тысячы тон пясчана-салянай сумесі, якой павінна хапіць на ўсю зіму.

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *