Калектыў ААТ «Голацк» праявіў сваю працаздольнасць і працавітасць

Аператары машыннага даення МТФ “Голацк” Таццяна Садоўская, Алена Азарэвіч, Аксана Ажаронак і загадчыца фермы Таісія Гардзіенка.

У намінацыі “За дасягненне найлепшых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы і лясной гаспадарцы” на раённую Дошку гонару занесена ААТ “Голацк”. Сельгасарганізацыя  па праву заслужыла гэта высокае права. У мінулым годзе калектыў праявіў сваю працаздольнасць і працавітасць. 

У 2017 годзе голацкія хлебаробы атрымалі самы важкі каравай у раёне: яны намалацілі   больш  за  11  тысяч  тон  зерня. З году ў год старшыя камбайнеры гаспадаркі ўваходзяць у лік лідараў раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых  і  зернебабовых  культур.  Летась  сярод  іх  вызначыліся Віктар Гардзіенка, Аляксандр Расолька і Мікалай Тарасевіч. Яны ўвайшлі ў лік двухтысячнікаў.  Агульны намалот Віктара Гардзіенкі склаў 2769 тон, Аляксандра Расолькі — 2683 тоны. Па гэтым і іншых паказчыках механізатары сталі прызёрамі раённага спаборніцтва сярод камбайнераў і занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Аляксандр Расолька.

Сярод лепшых былі  адзначаны  і вадзіцелі гаспадаркі Сяргей Стулянкоў і Яўген Кубры. Умоўная колькасць перавезенага зерня ў Сяргея Генадзьевіча склала 3049 тон, у Яўгена Вячаслававіча — 2783 тоны.   Вадзіцелі таксама сталі прызёрамі раённага спаборніцтва.

Старшы аператар зернесушыльна

Віктар Гардзіенка.

га комплексу Аляксандр Хадыка заняў першае месца ў раёне. Умоўная колькасць дапрацаванага ім зерня склала 8783 тоны.

Апошнія гады  ў гаспадарцы назіраецца відавочны прагрэс па вытворчых паказчыках. Вытворчасць збожжа з кукурузай у бункернай вазе ў 2017 годзе склала 11800  тон  (ураджайнасць  — 51,2   ц/га),  у  2016 годзе — 10226 тон (ураджайнасць 43,5 ц/га). Атрымалі высокі ўраджай алейнага семя рапсу — 1491 тону (877 працэнтаў да 2016 года) пры ўраджайнасці 28,1 ц/га.

Добрыя вынікі  ААТ  “Голацк”  атрымала і ў галіне жывёлагадоўлі. Сельгасарганізацыя  —  лідар  мінулага  года  па вытворчасці малака ў раёне — 7963 тоны.  Гаспадарка “плюсуе” да 2016 года — 308 тон малака.

Сярэдні надой малака ад каровы склаў 4860 кілаграмаў (плюс 192 кілаграма да 2016 года). Павысіліся і сярэднясутачныя прывагі  ў  вазе  буйной  рагатай  жывёлы. У 2017 годзе яны склалі  569 грамаў.

Прыведзеныя лічбы адлюстроўваюць працу ўсяго калектыву гаспадаркі. У ліку лепшых работнікаў  — аператары машыннага даення Алена Азарэвіч, Таццяна Зварыкіна, Галіна Рабянок,  Данута Лебедзь, аператар па вырошчванні цялят  Міхаіл   Хазянін і аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Віталь Мазанік.

Высокія вытворчыя паказчыкі  станоўча адбіліся на фінансавых выніках гаспадаркі і, адпаведна, на заробку людзей.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *