На восеньскіх палетках ідзе нарыхтоўка  кармоў.

 

3ААТ “Зазерка” адным з першых у раёне пачало ўбіраць кукурузу на сілас. Яе вясной паселі на 850 гектарах. Гэта самая вялікая  плошча ў  параўнанні  з іншымі сельгас-арганізацыямі. “Каралева палёў” радуе земляробаў высокай  ўраджайнасцю: каля 500 цэнтнераў з гектара. Што-дзень сіласныя траншэі напаўняюцца  тонамі толькі што здробненай зялёнай масы.

— Мы ўжо нарыхтавалі больш за пяць тысяч тон сіласу з запланаваных шаснаццаці тысяч, — расказвае дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі. — Аднак цяпер плануем нарыхтаваць дваццаць тысяч тон (для гэтага ёсць усе  магчымасці).   Сіласныя  траншэі на  МТФ  “Узляны” і МТФ “Зазерка”  ўжо  поўныя, зараз рыхтуем кармы на МТФ “Едліна”. Каля 80 гектараў кукурузы разлічваем   пакінуць   на   зерне.

Механізатар Сяргей Дароўскі.

Механізатар Сяргей Дароўскі.

Кукурузу на КВК-800 убірае вопытны механізатар Сяргей Дароўскі.  За дзень ён скошвае каля  25-30 гектараў і нарыхтоўвае да 900 тон зялёнай масы.  На адвозцы  задзейнічана  шэсць адзінак тэхнікі.  Ва-дзіцелі Вячаслаў Бурчыц, Аляксандр Холад, Міхаіл Булгак, Дзмітрый Клунко, Аляксандр Базылеў і Андрэй Хмялеўскі хутка адвозяць “зялёнку” на сіласныя траншэі.

— Работу мы арганізавалі такім чынам, каб не губляць каштоўнага часу. Кормаўборачны камбайн запраўляем прама на полі.  “Начуе” КВК на бліжэйшай да поля ферме, таму з самай раніцы пачынаем работу, — працягвае Андрэй  Станіслававіч. — Уважліва сочым за станам  тэхнікі. Да кожнага віду палявых работ стараемся сур’ёзна яе падрыхтаваць.

Вадзіцелі Міхаіл Булгак, Дзмітрый Клунко і Аляксандр Базылеў.

Вадзіцелі Міхаіл Булгак, Дзмітрый Клунко і Аляксандр Базылеў.

Перапынкі   механізатары   і   вадзіцелі робяць толькі падчас абеду. Ежу  дастаўляюць з уласнай сталовай.

На суседнім полі земляробы гаспадаркі ўжо дбаюць пра ўра-джай будучага года.   Насенныя ўчасткі азімага жыта засявае вопытны сейбіт Аляксей Вераскоўскі.  Насенне яму падвозіць новы вадзіцель  гаспадаркі Віктар Нехвядовіч. На іншых палях азімыя культуры сеюць Мікалай Кушпет і Алег Зянковіч. Азімы клін збожжавых у зазерскіх земляробаў складае  1600 гектараў. Падрыхтоўкай  глебы займаецца Уладзімір  Сідаровіч.

На гэтым тыдні ў гаспадарцы пачнуць  убіраць  дэбютны  ўра-джай цукровых буракоў. Салодная культура расце на 100 гектарах. Земляробы разлічваюць на высокую  ўраджайнасць. На наступны год пасяўную плошчу пад цукровыя буракі павялічаць.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *