На палетках раёна завяршаецца ўборка азімай свірэпіцы.

Аляксандр Назаранка.

Аляксандр Назаранка.

На палетках раёна завяршаецца ўборка азімай свірэпіцы на корм жывёле. У ліку першых з гэтай задачай справіліся ПСУ “Рудзенскае”, ЭБ “Зазер’е” і  ААТ “Племянны завод  “Індустрыя”.  Земляробы з  “Індустрыі”  сёлета атрымалі высокую ўраджайнасць гэтай алейнай культуры — 104,6 цэнтнера з гектара.

—  Свірэпіца добра перазімавала,  мы своечасова яе падкармілі — адсюль і высокая ўраджайнасць, — гаворыць галоўны аграном Сяргей Алесік. — Гэта  культура непатрабавальная ў вырошчванні. Да таго ж,  яна багата бялком, які неабходны ў рацыёне жывёлы.

55 гектараў азімай свірэпіцы ўбіраў Аляксандр Назаранка. Ён першы сезон задзейнічаны на гэтым відзе палявых работ.  Пасля зялёную масу на тры фермы развозіла каманда вадзіцеляў. У дзень, калі мы завіталі ў гаспадарку, разам з Аляксандрам Назаранка працаваў вадзіцель Анатоль Бязродны.

Азімая свірэпіца — прамежкавая культура, яна не займае спецыяльнага поля ў севазвароце.  Следам за кормаўборачным камбайнам на  скошаныя палеткі выйдзе трактар з плугамі, каб правесці ворыва і падрыхтаваць глебу пад сяўбу іншай культуры. Земляробы плануюць яшчэ пасеяць на гэтых землях кукурузу.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *