На Пухавіччыне праходзіць акцыя “Наш жывёлавод”.

Жывёлаводы МТФ «Дудзічы-1» Вольга Літвін, Алена Булак, Таццяна Гурына, Валянціна Фаткулбаянава.

Другі год на Пухавіччыне праходзіць акцыяНаш жывёлавод”, якую ініцыяваў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Райкам прафсаюза работнікаў АПК  ідэю падтрымаў: гэта не толькі магчымасць падзякаваць  работнікам ферм і комплексаў, але і паглядзець, у якіх умовах працуюць жывёлаводы.

Сёлета першым прыпынкам на маршруце акцыі стала ААТ “Агра-Абярэг”. Да старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людмілы Ленкавец далучыліся дырэктар гаспадаркі Пётр Казак і старшыня прафсаюзнага камітэта Марына Якавіцкая.

Заслужаныя віншаванні атрымалі работнікі МТФ “Дудзічы-2”. Па выніках 2017 года гэта лепшая ферма ў гаспадарцы па надоях: надой на карову склаў 5801 кіла-грам, валавы надой —  1653 тоны. Падзякі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі атрымалі брыгадзір Валянціна Баранава, аператары па вырошчванні цялят да шасці месяцаў Ганна Асіпук і Алена Чычко,  аператар машыннага даення Алена Воранава.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец віншуе трактарыста-машыніста Аляксандра Хадыку.

Пётр Казак і Людміла Ленкавец узнагародзілі таксама жывёлавода Канстанціна Брандта, трактарыстаў-машыністаў Дзяніса Монціка і  Аляксандра Хадыку. Яны задзейнічаны на раздачы кармоў, абслугоўванні фермы і, безумоўна, уносяць свой уклад у агульную справу.

На некоторы час адклалі свае працоўныя абавязкі жывёлаводы МТФ “Дудзічы-1”.  За добрасумленную працу ўзнагароды і падарункі атрымалі брыгадзір Вольга Літвін, аператары машыннага даення Таццяна Гурына, Валянціна Фаткулбаянава і Ірына Па-кроўская. Ірына Мікалаеўна па-стаянна трапляе ў лік перадавікоў сельгаспрадпрыемства. За мінулы год надой на карову ў яе групе склаў 6688 кілаграмаў.

У межах акцыі адзначаны таксама аператары машыннага даення МТФ “Наваполле” Ніна Петравец, МТФ “Грэбень” Галіна Янель і Наталля Жыцько. У 2017 годзе Наталля Віктараўна надаіла на карову 8531 кілаграм малака — гэта лепшы вынік у гаспадарцы.

Акцыя “Наш жывёлавод” —  гэта яшчэ і добрая нагода для сустрэчы кіраўніцтва і прафсаюзнага актыву разам з калектывам у нефармальнай абстаноўцы. Людміла Ленкавец і Пётр Казак пажадалі жывёлаводам моцнага здароўя і дасягнення больш высокіх вытворчых паказчыкаў. На фермах зроблены добрыя ўмовы для работы: ёсць душавыя, пакоі для адпачынку, своечасова выплачваецца заработная плата. Можна меркаваць, што і надалей ААТ “Агра-Абярэг” будзе пераўзыходзіць свае вынікі і заставацца адной з лепшых гаспадарак раёна.

Акцыя “Наш жывёлавод” працягнецца да сакавіка.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *