На таленты багатыя

У Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў занальны этап рэспубліканскага штогадовага агляду мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнтаў «АРТ-вакацыі 2017». На суд журы творчыя нумары прадставілі навучэнцы Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, Чэрвеньскага  прафесійнага  будаўнічага  ліцэя  і  Мар’інагорскага  дзяржаўнага  аграрна-тэхнічнага каледжа.

IMG_0051Першымі на сцэну выйшлі навучэнцы  МДАТК.  Яны  прадставілі  музычную  праграму, якая ўключала ў сябе 9 творчых нумароў. Як адзначыла культарганізатар каледжа Валянціна Бобр, канцэртную праграму пастараліся зрабіць разнастайнай і насычанай. І сапраўды, хлопцы і дзяўчаты змаглі зрабіць яе менавіта такой. Цудоўнае выкананне на народных музычных інструментах прадэманстраваў ансамбль пад кіраўніцтвам Івана Дубянца. Дэбютантам конкурсу стала створаная нядаўна вакальна-інструментальная група пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сарычева. Прыемна здзівіў усіх прысутных у зале Ігар Базарэвіч. Юнак выканаў патрыятычную песню «Гэта мая краіна» ўласнага сачынення ў стылі рэп. Члены журы высока ацанілі мастацкія здольнасці навучэнцаў Мар’інагорскага  каледжа.

Святлана ЛАБКОВІЧ

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *