Падчас зімовых канікул у лагерах дзённага знаходжання адпачылі 470 школьнікаў

big673image2470 хлопчыкаў і дзяўчынак прайшлі аздараўленне падчас зімовых канікул у лагерах дзённага знаходжання, якія працавалі на базах 12 школ раёна. На аздараўленне вучняў у зімовы перыяд са сродкаў абласнога дзяржаўнага бюджэту было выдзелена больш за 96 мільёнаў рублёў. Прыярытэт пры залічэнні аддаваўся дзецям з шматдзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Для дзяцей лагераў была арганізавана насычаная культурная праграма. Для іх праводзілі цікавыя віктарыны, пазнавальныя гульні, спартландыі і творчыя майстэрні.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *