Парад святочных навагодніх мерапрыемстваў адкрыла музычная казка “Таямніца Снежнай каралевы”

dscn8938Парад святочных навагодніх мерапрыемстваў у нашым горадзе 16 снежня  адкрыла музычная казка “Таямніца Снежнай каралевы”. Супрацоўнікі раённага цэнтра культуры падрыхтавалі яе для самых маленькіх гледачоў.

dscn8962Спектакаль пастаўлены па матывах  знакамітага твора Ганса Хрысціяна Андэрсэна. У  знаёмы сюжэт пастаноўшчыкі ўнеслі свае ідэі.  У выніку атрымаўся  прыгожы музычны спектакаль — такі, які хочацца бачыць менавіта  ў навагоднія святочныя дні. 

— Мы імкнуліся,  каб усё,  што адбываецца на сцэне, было напоўнена чароўнай музыкай, харэаграфіяй, —  расказала дырэктар раённага цэнтра культуры і рэжысёр спектакля Алена Салагубава. — Ажыццявіць усе задумкі дапамаглі ўдзельнікі мала-дзёжнага клуба “Мы — разам”, што працуе пры раённым цэнтры культуры. У спектаклі  ўпершыню выйшлі на сцэну 5-6 гадовыя артысты харэаграфічнага ансамбля “Карамелькі”.

Спектакль адбыўся пры поўным аншлагу. І гэта, канешне, радасна. Для тых, хто  не паспеў паглядзець цудоўную казку,  запланаваны  яе  паўтор, які адбудзецца 5 студзеня.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *