Па вёсцы Энергія хадзілі калядоўшчыкі.

Калядным вечарам 13 студзеня  добра былі чуваць пажаданні гаспадарам, вясёлыя воклічы і гучанне званочкаў: гэта па вёсцы Энергія хадзілі калядоўшчыкі.

—  Больш за 15 гадоў не хадзілі дарослыя каляднікі па нашай вёсцы. Варту трымалі  дзеці — Дар’я Савіч з сяброўкай, —расказвае  Вольга Догель, вопытны ўдзельнік мінулых калядаванняў. — А ў гэтым годзе, дзякуючы натхняльніцы “дарослага” калядавання Наталлі Казакевіч, шчадроўскія вітанні і шчырыя пажаданні добрага году пачулі ад дарослых гаспадары 21 хаты ў  Энергіі.

Таццяна Голубцава і Ганна Кухарэнка спявалі і  жартавалі, жадаючы шчасця і дабрабыту на новы год. Не абышлося і без сімвалічнага “ажыўлення казы”, якое адбываецца пасля таго, як гаспадары адораць калядоўшчыкаў. Гэтае ажыўленне сімвалізуе пачатак абнаўлення, новага жыцця.  Каза, дарэчы, стала самым інтрыгуючым персанажам з усёй нашай каляднай кампаніі, бо мала хто пазнаў у  танцуючай жывёлцы Арцёма Догеля.

Трэба сказаць, што нас сустракалі ў большасці гасцінна. Толькі аднойчы гаспадары вырашылі “адкупіцца” ад каляд-нікаў, быццам тыя ходзяць “абы назбіраць чаго”. Было не вельмі прыемна, шчыра кажучы. Па традыцыі нельга крыўдзіць калядоўшчыкаў. Калі вы не плануеце і не жадаеце весяліцца разам з імі, памятайце, што грамада даўно вы-працавала сімвалічны знак: проста патушыце святло ў хаце, як пачуеце  набліжэнне каляднікаў.  Яны да вас не завітаюць, але і не пакрыўдзяцца.

Яшчэ адна сустрэча таксама выклікала шок у калядоўшчыкаў, калі за намі ў дом зайшла купка дзяцей, што таксама калядавалі. Перамазаныя чорнай фарбай, з падранымі калготамі на тварах, грукаючы палкамі па металічным посудзе, дзеці проста навялі страх на гаспадароў. Гэта паказвае на поўнае неразуменне дзецьмі і іх бацькамі (бо нехта ж вучыць малых)  і пераварочванне з ног на галаву самой ідэі калядавання. Дзіва што пасля такіх каляднікаў ні настрою добрага, ні жадання ча-ставаць, ні жадання вітаць тых, хто ўсё робіць шчыра і адпаведна традыцыям продкаў.

Дарагія землякі! Рыхтуйцеся да калядавання, вучыце песні, прыдумвайце жарты,  рабіце маскі і пазбягайце асноўных памылак сучаснасці.

Настасся  КУХАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *