Пухаўчанін стаў лаўрэатам III ступені на абласным фестывалі-конкурсе

IMG_20170120_131418Хвалюючым стаў дзень 21 студзеня для юнага піяніста, навучэнца Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Антановіча і яго педагога Наталлі Захарэвіч.  Аляксандр прадстаўляў сваю навучальную ўстанову на абласным фестывалі-конкурсе юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак–2017”.Усе свае ўменні  юнаму піяністу трэба было прадэманстраваць кампетэнтнаму  журы на чале  з  народным артыстам Беларусі, прафесарам  Міхаілам Фінбергам. І гэта  стала  важкай прычынай для хвалявання. Акрамя таго, канкурэнцыя на конкурсе была сур’ёзная: больш за 20 адораных піяністаў з усёй вобласці прымалі ўдзел у творчым спаборніцтве.

Нягледзячы ні на што, Аляксандр змог прадэманстраваць усё, на што ён здольны, і стаць лаўрэатам III ступені.  Гэта важная перамога, бо піяністы на конкурсе “Заслаўскі сшытак” сустракаюцца адзін раз у чатыры гады.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *