Работнікі культуры прынялі ўдзел у спартакіядзе.

DSCN3686 (копия) 2Мінская  гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму 24 чэрвеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту,  што знаходзіцца ў вёсцы Азярцо пад Мінскам, упершыню правяла спартакіяду. Удзел у ёй прымала і пухавіцкая каманда, у склад якой увайшлі работнікі  культуры.

Актыў прафсаюза складаюць людзі творчыя, таму і да складання праграмы спартакіяды яны таксама падышлі творча. Калі ў іншых прафсаюзных арганізацыях прапануюць   па-спаборнічаць  у лёгкай атлетыцы, стральбе і іншых сур’ёзных відах спорту, то тут — у   дартсе, перацягванні каната, павязванні слуцкага пояса… Адным словам, сапраўдныя сель-скія забавы  з сапраўдным беларускім каларытам.

Як сказаў, адкрываючы спартакіяду, старшыня гарадской арганізацыі Сяргей Крысенка, галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства было пазнаёміць прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый з розных раёнаў, па-класці пачатак сяброўству   і адпачыць весела і з карысцю.DSCN3713 (копия) 2

У праграме спартакіяды  было  8 выпрабаванняў. Сцежка перашкод, напры-клад, выглядала так: трэба было пранесці вёдры з вадой на каромысле па бервяне, затым прабегчы пэўную адлегласць у мяшку, а  на завяршэнне не заблытацца на вяровачнай дарожцы.  На адной з пляцовак патрэбна было збіць венікам валёнак.  Гэта, як аказалася, зрабіць зусім не проста. Як і біцца падушкамі на бервяне.

Акрамя ўсяго гэтага, арганізатары прапанавалі камандам паўдзельнічаць у турніры па петанку «Пробны шар». З гэтай гульнёй ніхто знаёмы не быў, і правілы асвойваліся на хаду. Петанк — гэта кіданне шароў. Прадстаўнікі дзвюх каманд на пляцоўцы памерам 15 на 4 метры па чарзе кідаюць металічныя шары. Мэта — як мага бліжэй па-класці свой шар побач з маленькім драўляным шарам — кашанетам. Гуляць у петанк удзельнікаў спартакіяды навучылі  члены Мінскага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя петанка».

DSCN3727 (копия)Па  ходзе спартакіяды пухавіцкая каманда стала яшчэ і  героем  сюжэта навін на Першым беларускім тэлеканале.

Добры настрой ні ўдзельнікам спаборніцтваў, ні групе падтрымкі не са-псаваў нават даволі моцны дождж, які  ішоў амаль цэлы дзень. А вынік  нашу каманду парадаваў: другое месца ў  спартакіядзе і трэцяе — у турніры па петанку. Капітану Мілане Яцэвіч уручылі не толькі дыпломы, але і падарункі для каманды.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту  таксама зрабіў удзельнікам свой падарунак — займальную экскурсію па  экспазіцыі, якая расказвае  аб традыцыях цэнтральнага рэгіёна Беларусі.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *