Раённы цэнтр культуры правёў семінар-практыкум “Арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў”.

IMG_20170414_150621 (копия)Раённы цэнтр культуры правёў семінар-практыкум для клубных работнікаў  “Арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў”.  Прыняць удзел у мерапрыемстве запрасілі  дырэктараў і мастацкіх кіраўнікоў  тых устаноў культуры, дзе  работа з моладдзю з’яўляецца адным з асноўных накірункаў. Удзельнікі  семінара наведалі   Навасёлкаўскі, Борскі і Шацкі сельскія Дамы культуры  і пазнаёміліся з сістэмай работы з моладдзю і падлеткамі.

Першымі гасцей сустракалі Навасёлкі.  Тут да семінара падрыхтавалі дзіцячую праграму “Вясёлкавы калейдаскоп”, згодна з якой дзеці разам з дарослымі падарожнічалі па казачнай, танцавальнай, спартыўнай і іншых планетах.  Дзеці  ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце, адказвалі на пытанні віктарыны, дэманстравалі свае мастацкія здольнасці. Удзельнікі семінара станоўча ацанілі выступленне дзіцячага танцавальнага калектыву “Фантазія”.  Шчодрымі апладысментамі яны ўзнагародзілі юнага баяніста Рамана Камароўскага.  Усім спадабалася  фінальная песня ў выкананіі Дар’і Цурыкавай.  Удзельнікі семінара адзначылі актыўнасць усіх дзяцей, якія прымалі ўдзел у праграме. На іх думку  “Вясёлкавы калейдаскоп” атрымаўся па-сапраўднаму яскравым і цікавым.IMG_20170414_134846 (копия)

 Далей спецыялістаў клубнай работы чакалі ў Борскім сельскім Доме культуры.  Там  іх сустракалі на ганку з пачастункам і сувенірамі —  птушачкамі з цеста і абрадавымі лялькамі. А затым запрасілі ўсіх прыняць удзел у абрадзе “Гуканне вясны”.  Яго сцэнарый быў складзены так, каб было цікава менавіта дзецям.  Традыцыйныя гульні, хараводы, пабытовыя танцы, нават арэлі як  лагічны элемент абраду…

Наступным у  культурным падарожжы стаў Шацкі  СДК, дзе ўдзельнікі семінара змаглі яшчэ раз пераканацца, што цеснае супрацоўніцтва ўстаноў культуры і адукацыі ідзе на карысць усім. Для гасцей  супрацоўнікі СДК разам з вучнямі і настаўнікамі Шацкай сярэдняй школы падрыхтавалі тэатралізаваную замалёўку “Вячоркі” і прысвяцілі яе Вялікадню.  Гаспадар і гаспадыня, у ролі якіх выступілі Аляксандра Леснікава і Алена Кляўко,  у сваёй хаце прымалі юных гасцей, з якімі і яйкі каталі, і велікодныя пазлы складалі, і песні спявалі. На вячорках у выкананнні групы “Звонкія галасы” прагучалі прыпеўкі.  Песні выконваў і квартэт, які склалі  Сняжана Калінкевіч, Ульяна Егер, Лера Архіпава, Кіра Аліферэнка. Запомнілася ўсім і салістка Лізавета Лужнецкая.  Намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры Анастасія Шнэк адзначыла нестандартную харэаграфію  танца  “Бульба”, які выконваў  харэаграфічны калектыў Шацкай сярэдняй школы.  Па яе словах, танец вылучаўся своеасаблівым  і цікавым малюнкам. Яго пастаноўкай займалася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шацкай сярэдняй школы Наталля Навіцкая.

IMG_20170414_150030 (копия)Напрыканцы семінара  ўсе яго ўдзельнікі сабраліся разам, каб выказаць свае  меркаванні наконт таго, як больш эфектыўна  будаваць работу з дзецьмі і падлеткамі.  Спецыялісты адзначылі, што сёння дзеці любяць святы з аніматарамі, разнастайныя квэсты. Ёсць  неабходнсць падтрымліваць ў іх і цікаўнасць да традыцыйнай народнай культуры, роднай мовы. На што  звярнуць асаблівую ўвагу, якія  прыёмы  лепш працуюць пры рабоце з дзецьмі,  — аб гэтым ішла размова.  

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *