Сёння — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
10 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі. У рамках запланаваных мерапрыемстваў 14-гадовыя беларусы з усіх рэгіёнаў краіны атрымаюць пашпарты грамадзяніна Беларусі. Навучэнцам устаноў адукацыі Пухавіччыны пашпарты і адначасова членскія білеты БРСМ ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць сёння ў музеі 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння.
Сярод удзельнікаў гэтага мерапрыемства — гімназісты-васьмікласнікі Данііл Мінько і Ульяна Ермалінская. Маладыя людзі паспяхова вучацца, рэалізуючы сваё галоўнае канстытуцыйнае права на атрыманне адукацыі, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці гімназіі. Данііл захапляецца спортам, а Ульяна любіць танцы і тэатр.