Сёння першы званок прагучыць для 825 першакласнікаў

IMG_3459 (копия)У Дзень ведаў першы званок у нашым раёне прагучыць у 27 установах базавай і сярэдняй адукацыі.  Сваіх вучняў будуць сустракаць Мар’інагорская гімназія, 14 сярэдніх школ, 4 базавыя, 4 вучэбна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа і 4 вучэбна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад-базавая школа.  За парты сядуць 6629 школьнікаў, што на 100 чалавек болей, чым у мінулым годзе.

У першы клас па папярэдніх дадзеных прыйдуць 825 хлопчыкаў і дзяўчынак. Многія з іх разам з бацькамі ўжо пабывалі ў класах, дзе будуць вучыцца, пазнаёміліся са сваімі першымі настаўнікамі — ва ўсіх школах напярэдадні новага навучальнага года прайшлі папярэднія  сходы вучняў.

У сярэднюю школу № 4  горада Мар’іна Горка пазнаёміцца са сваёй першай настаўніцай Інай Генадзьеўнай Рабінковай  (на здымку злева)  першакласнік Уладзімір Брывач прыйшоў разам з мамай.

Здымак Андрэя МАЗАНІКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *