У гаспадарках раёна на чарзе — корманарыхтоўка.

IMG_2461Не паспелі завяршыцца пасяўныя клопаты, як земляробы ўжо дбаюць пра кормаўборачную кампанію. Сезон нарыхтоўкі кармоў — важны і адказны  працэс  у  кругазвароце  палявых  работ.

Згодна з інфармацыяй раённай  інспекцыі Дзяржтэхнагляду, для ўдзелу ў кормаўборачнай кампаніі ў гаспадарках раёна ёсць 42 кормаўборачных камбайны, 22 шыроказахопныя касілкі, каля 30 касілак з шырынёй захопу да 3-х метраў, 34 адзінкі грабляў розных відаў, 44 прэспадборшчыкі і 7 адзінак з абмоткай рулонаў у стрэйч-плёнку. Кормаўборачная тэхніка знята з захоўвання. Да яе рамонту прыступілі ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна.

— Інжынерным службам гаспадарак неабходна правесці вялікую работу па рамонце тэхнікі. Гэта патрабуе пэўных матэрыяльных выдаткаў. Асноўная доля сродкаў — асабістыя грошы гаспадарак. Таксама для рамонту сельгастэхнікі з раённага бюджэту выдзелена 71 тысяча рублёў, — паведаміў начальнік  раённай  інспекцыі Дзяржтэхнагляду Дзяніс Шырокі.

На палетках Пухавіччыны на працягу апошніх тыдняў можна ўбачыць кормаўборачную  тэхніку. Большасць  гаспадарак  прыступілі да ўборкі азімай сурэпіцы на корм жывёле. Найбольш актыўна ўборка гэтай алейнай  культуры вядзецца ў  ЭБ  “Зазер’е”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, ААТ “Вецярэвічы”, ААТ “Суцінскі”, сельгасфіліялах “Чырвоны май” і “Дрычын”.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *