У Пярэжырскай сярэдняй школе ўручаны кубак “Лепшаму класу года”.

класс 1 (копия)

 

На працягу навучальнага года ў Пярэжырскай сярэдняй школе праходзіў конкурс  “Лепшы клас года”. Нашы добрыя сябры і шэфы — пярвічная прафсаюзная арганізацыя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь  прапанавалі ўручаць  пераходны кубак  класу-пераможцу.

Перамагчы стараліся ўсе класы. Нават самыя маленькія, якія толькі ў верасні прыйшлі да нас, актыўна заявілі пра сябе. Таму кіраўніцтва школы  прыняло рашэнне ўзнагародзіць класы таксама па намінацыях “Клас-інтэлектуал”, “Самы актыўны клас”, “Самы творчы клас”, “Самы спартыўны клас”.

Некалькі тыдняў падводзіліся вынікі, падлічваліся балы за паспяховасць, удзел у алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях,  выхаваўчых мерапрыемствах, акцыях. Пераможцам стаў 10 клас (класны кіраўнік Святлана Гуцу).

Гэта перамога — безумоўная і справядлівая. Вучні паказваюць добрыя вынікі ў алімпіядах (Ганна Гурская заняла трэцяе месца ў другім (раённым) этапе рэспуб-ліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Біялогія”, Лізавета Шлапак — другое месца па вучэбным прадмеце “Руская мова”). Таксама 10 клас стаў пераможцам і ў школьнай акцыі па зборы макулатуры, сабраў 2 тоны 200 кілаграмаў. Дзяўчаты і хлопцы актыўна прымаюць удзел у школьным жыцці.

На ўрачыстым мерапрыемстве,  пры-свечаным апошняму званку, старшыня прафкама Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка ўручыў пераходны кубак класу-пераможцу, а старшыня ААТ “Зазерка” Андрэй Папельскі ўзнагародзіў класы-намінанты грашовымі сертыфікатамі, якія можна выкарыстаць на патрэбы класа.

Атрымаць перамогу хацелася кожнаму класу. Такі пераходны кубак —  не толькі добрая традыцыя, але і стымул для вучняў быць стараннымі і актыўнымі.

Вольга  РУДЗЕНЯ,

намеснік  дырэктара па  выхаваўчай  рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *