Харэаграфічны калектыў “Дубравушка” і хор “Мара” вярнуліся з польскага фестывалю з дыпломамі

Без имени-1Харэаграфічны калектыў “Дубравушка” і хор “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў прымалі ўдзел у IX міжнародным фестывалі “Дзеці міра”, які праходзіў у Польшчы. Калектывы далі канцэрты ў гарадах Нове і Грудзёндз. Хор “Мара” прадставіў сваю праграму духоўнай музыкі ў адным з касцёлаў, выступаў на адкрытых пляцоўках.

Акрамя канцэртаў, для ўдзельнікаў фестывалю былі запланаваны экскурсіі. Навучэнцы Мар’інагорскай школы мастацтваў пабывалі на радзіме Мікалая Каперніка ў старажытным горадзе Торунь, у курортным Сопаце і партовай Гдыні.

MtBUiE--MGwЗ творчай вандроўкі калектывы вярнуліся з дыпломамі лаўрэатаў фестывалю. Асобай падзякай журы была адзначана работа кіраўніка хору Іны Собаль.

Наталля   ВАСІЛЬЕВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *