Хлебаробы СГФ “Чырвоны май” ААТ “Мінскі завод пеністых він” першымі ў раёне завяршылі жніво

У панядзелак на палях сельгасфіліяла абмалацілі апошнія гектары зерневых культур. Агульная ўборачная плошча сёлета ў гаспадарцы склала 1609 гектараў.  Ужо можна падвесці пэўныя вынікі: валавы збор зерня склаў 3 тысячы 650 тон зерня. Амаль такі ж паказчык быў у мінулым годзе. А вось сярэдняя  ўраджайнасць  сёлета павысілася — 22 цэнтнеры з гектара.

Вадзіцель Сяргей Прановіч, галоўны інжынер Андрэй Азараў і камбайнер Анатоль Лукашонак

Вадзіцель Сяргей Прановіч, галоўны інжынер Андрэй Азараў і камбайнер Анатоль Лукашонак

—У цэлым мы задаволены вынікамі жніва, — адзначае выконваючы абавязкі дырэктара гаспадаркі  Ігар Камароўскі. — Уборачную кампанію распачалі з азімай пшаніцы. З 182 гектараў  намалацілі 553 тоны зерня. Потым камбайны пераехалі на палі з азімым трыцікале. Абмалацілі  670 гектараў гэтай культуры  і атрымалі 1384 тоны зерня. Паралельна ўбіралі 280 гектараў яравога ячменю,  намалот якога склаў 617 тон. Таксама ў зернясховішча мы адвезлі азімае жыта, авёс і насенне зернебабовых   культур. 

Добра  ўрадзіла пшаніца: сабралі 30  цэнтнераў з гектара, што можна лічыць высокім ураджаем на нашых землях. Таксама парадавала азімае жыта: 28 цэнтнераў з гектара. Падкрэслю, што мы нарыхтавалі дастатковую колькасць насення для будучай асенняй пасяўной.Хлебаробы сельгасфіліяла “Чырвоны май” так хутка завяршаюць жніво не ўпершыню. І селёта гэта заканамерны вынік: з 19 ліпеня камбайнеры і вадзіцелі працавалі на палях  з ранку да цямна.  Плённай працы на хлебнай ніве спрыяла надзейная работа камбайнаў, якую  забяспечыў  галоўны інжынер Андрэй Азараў. Яны былі своечасова адрамантаваны і падрыхтаваны да ўборачнай кампаніі. Загадзя ў гаспадарцы закупілі неабходныя запчасткі.

Вадзіцель Мікалай Андросік і камбайнер Дзмітрый Марцінчык

Вадзіцель Мікалай Андросік і камбайнер Дзмітрый Марцінчык

— Сур’ёзных замінак на жніве не было, бо тэхніка працавала спраўна. Усе мелкія паломкі ліквідаваліся аператыўна. Нагрузка на адзін камбайн  складала больш за 300 гектараў, — расказвае Андрэй Пятровіч. — Нам удалося не толькі добра падрыхтаваць тэхніку, але і сабраць выдатную каманду камбайнераў. Усіх работнікаў мы забяспечвалі двухразовым харчаваннем з уласнай сталовай. 

Камбайнер Яўген Шарамет

Камбайнер Яўген Шарамет

На   ўборачнай  у  гаспадарцы  было задзейнічана пяць камбайнаў. Новы КЗС 1218, які набылі ў лізінг напярэдадні жніва, даверылі самаму вопытнаму камбайнеру Анатолю Лукашонку. Для Анатоля Віктаравіча гэта 49 уборачная кампанія. У далёкім 1967 годзе адбыўся яго дэбют на жніве ў якасці памочніка. Камбайнер прызнаўся, што на новай тэхніцы працаваць спадабалася. Свой добры працоўны настрой абяцаў зберагчы да юбілейнай — 50-й уборкі.  Дарэчы, Анатоль Лукашонак у ліку лідараў на жніве ў гаспадарцы: ён  намалаціў больш за 936 тон зерня.Выдатна папрацаваў і  Дзмітрый  Марцінчык, які намалаціў 962 тоны. Якасна  і хутка працавалі і камбайнеры Васіль Патапенка, Аляксандр Ананіч, Яўген Шарамет. Яўген, дарэчы, студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага аграрнага  тэхнічнага ўніверсітэта. На ўборачнай працуе чацвёрты год запар. Пачынаў як памочнік, і вось другі год самастойна кіруе камбайнам.На адвозцы зерня былі задзейнічаны Мікалай Андросік, Дзмітрый Лукашонак, Сяргей Прановіч, Ігар Прановіч, Павел Маеўскі, Ігар Касцецкі і Анатоль Баешка. Дапрацоўку зерня рабілі аператары  Аляксандр Пінчук і Васіль Іўчанкаў.Праца на палях гаспадаркі не спыняецца. У бліжэйшыя дні тут пачнуць сеяць азімы рапс. Тэхніка ўжо падрыхтавана.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *