Чарговым ўдзельнікам акцыі “Наш жывёлавод” стала ААТ “Ражджэственскае-агра”.

Вольга Петракова, Таццяна Петракова, Алеся Балаховіч, Вольга Тарасік.

Чарговымі ўдзельнікамі акцыі “Наш жывёлавод” сталі работнікі ААТ “Ражджэственскае-агра”. Пасля ранішняй дойкі яны прымалі віншаванні і падарункі ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людмілы Ленкавец і старшыні прафсаюзнага  камітэта  гаспадаркі Святланы Казлоўскай.

На сённяшні дзень у гаспадарцы склалася няпростая сітуацыя. Сельгаспрадпрыемства знаходзіцца на апошнім месцы па сярэднім надоі малака ад каровы і на адной з апошніх пазіцый па вытворчасці малака. Выпраўленне становішча — справа не аднаго дня. Многае залежыць ад кіраўніцтва і ад людзей. Падтрымаць работнікаў ферм і звярнуць увагу на іх няпростую працу — галоўная  мэта  акцыі “Наш жывёлавод”.

На МТФ “Ельнік” падарункі атрымалі загадчыца фермы Алеся Балаховіч, ветфельчар Вольга Петракова, аператары машыннага   даення  Таццяна  Петракова,   Вольга  Тарасік  і  Галіна  Скачок.

Дойны статак на ферме налічвае 400 галоў. Тут працуюць пяць асноўных аператараў даення і адна падменная даярка. Алеся Балаховіч сумяшчае абавязкі загадчыцы і тэхніка-асемянатара. Работа адказная і важная.

Ніна Крэмень.

— Калісьці гэтым жа складам мы працавалі на ферме ў Турыне і занялі другое месца ў раёне па валавым надоі малака, — расказвае Алеся Віктараўна.  —  Хацелася б і зараз мець лепшыя вынікі. Мы  стараемся   працаваць,   выконваем  свае  абавязкі,  нягледзячы на няпростае эканамічнае становішча гаспадаркі. Добрых слоў у свой адрас заслугоўваюць усе нашы жывёлаводы.

Ніна Крэмень прыйшла сюды на працу 22 гады таму. Спачатку была аператарам машыннага даення. Пазней жанчыне прапанавалі стаць тэхнікам-асемянатарам на малочнатаварнай ферме “Слабада”.

— Вельмі хвалявалася, калі пераходзіла на гэтую пасаду, аднак у мяне ўсё атрымалася:   пачалі  нара-джацца двойні, вытворчыя паказчыкі павялічваліся.  І, галоўнае, мне падабалася сама праца, таму я  скончыла курсы асемянатараў і ўжо 17 гадоў нязменна працую на ферме, — гаворыць Ніна Рыгораўна. — Апошнія тры гады  таксама кірую фермай. Усе пытанні мы вырашаем калектыўна і заўсёды спраўляемся сваімі сіламі.

Памятныя падарункі аб прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” застануцца таксама ў аператара машыннага даення МТФ “Слабада” Марыі Крывашэй і загадчыцы МТФ “Баські” Алены Бурай.

Для жывёлаводаў фермы “Ананічы” Аляксандра Жгута і Ігара Маругі прыезд прафсаюзных лідараў быў нечаканым і таму асабліва прыемным. Мужчыны даглядаюць цялят, якіх на ферме цяпер  знаходзіцца 312 галоў.  Сярэднясутачныя прывагі ў групе Аляксандра    Аляксандравіча за мінулы год  склалі  566 грамаў, у групе Ігара Іванавіча — 524 грамы.

Адной з мэтаў дадзенай акцыі з’яўляюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Яны  даюць магчымасць прадстаўнікам прафсаюза даведацца пра пытанні і праблемы, якія хвалююць людзей. Такія грунтоўныя размовы адбыліся на ўсіх фермах гаспадаркі.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *