Час нарыхтоўкі чарніц

DSCN5007Зараз самы час збіраць чарніцы — смачную і вельмі карысную ягаду. Яе нарыхтоўку  вядзе раённае спажывецкае таварыства.

— На сённяшні дзень нарыхтавана 16 тон чарніц, — расказвае намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства Сяргей Ярашэнка. — Насельніцтва актыўна здае ягаду, асабліва ў Гарэльцы, Арэшкавічах і іншых месцах. Прымаюць чарніцы ўсе прадуктовыя магазіны таварыства і пункты нарыхтоўкі. Больш за ўсё ягад паступае на пункт нарыхтоўкі, што знаходзіцца ў Мар’інай Горцы на рынку. Усюды ёсць дастатковая колькасць тары для нарыхтоўкі і захоўвання  чарніц. Таксама ў кожным магазіне ёсць інфармацыя аб закупачных цэнах на яе. Разлік за здадзеныя ягады праводзіцца адразу.

Тым, хто займаецца нарыхтоўкай чарніц, неабходна ведаць,  што ягада павінна мець таварны выгляд. Неабавязкова ягады перабіраць, калі ў іх ёсць лісце і ігліца.

Наталля ПАРХОМЧЫК.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *