«Чытаем па-беларуску з Velcom».
Вучні Міншчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў.
11 кастрычніка стартаваў новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».
Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7–8 класаў прапануецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.
Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.
З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць азнаёміцца на сайце www.velcom.by.