Японскі фокуснік выступіў у Мар’інай Горцы

IMG_1598Убачыць, як у пустым капелюшы з’яўляецца жывы звярок, як у часопісе паміж старонкамі знікае вада, як развязваюцца адным рухам рукі немагчыма складаныя, на першы погляд, вузлы — усё гэта змаглі ўбачыць жыхары «SOS-Дзіцячая вёска Мар’іна Горка» ў нядзелю: у госці да дзяцей прыязджаў 85-гадовы японскі фокуснік Макс Ватанабе. 

Хлапчукі і дзяўчынкі шчыра радаваліся, гледзячы, як на іх вачах адбываецца нават маленькі цуд, і вельмі  хацелі далучыцца да яго ажыццяўлення, таму чараўнік Макс ахвотна заклікаў дзяцей на дапамогу. 

Дзеці пры гэтым пільна назіралі за досыць спрытнымі рухамі рук 85-гадовага  японца і спрабавалі зразумець, як жа адбываецца гэты цуд. Але нават у непасрэднай блізкасці ад фокусніка сакрэт заставаўся сакрэтам. IMG_1583

Зрэшты, у зале ўсё ж былі і тыя, хто ведаў пра сутнасць пастаноўкі некаторых трукаў.  Яе адкрыў дзецям сам маг, калі напярэдадні правёў майстар-клас для ўсіх жадаючых. 

Японскі фокуснік такія падарожжы па розных краінах разглядае як сваю місію рабіць дзяцей  больш шчаслівымі.  Беларусь, паводле яго слоў, стала 103-й краінай, куды Макс прыехаў, каб парадаваць сваім майстэрствам тых, хто застаўся без апекі бацькоў.

Алена   ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *