19 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна! Сардэчна  віншуем  вас з  прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Сельская праца неабходна ўсім і кожнаму, яна — аснова эканомікі раёна. Не кожны чалавек здольны працаваць у вёсцы. Гэта работа спецыфічная і патрабуе асаблівых да  яе  адносін. Прыродная  мудрасць  працаўнікоў вёскі, любоў да роднай зямлі, працавітасць, стойкасць і цярплівасць заслугоўваюць павагі і дастойны прызнання.

Ад  усёй  душы  жадаем  вам моцнага здароўя, поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, значных дасягненняў у працоўнай дзейнасці, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту, аптымізму і ўдачы ў новых здзяйсненнях!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Первая-1 Сёлетні  год  адметны для  раёна высокім намалотам збожжавых культур — каля  105 тысяч тон. Найбольшы ўклад  у  агульны   каравай   Пухавіччыны  ўнеслі  земляробы ААТ “Голацк”. Валавы намалот у гаспадарцы склаў больш за 11 тысяч тон (на здымку — дырэктар сельгасарганізацыі Дзмітрый Ленкавец).

 

У галіне жывёлагадоўлі адну з лідзіруючых пазіцый займае СУП “Дукора-Агра”. Гаспадарка лепшая ў раёне па сярэднім надоі малака ад каровы: 4808 кілаграмаў за десяць месяцаў. Аператар машыннага даення Юлія  Страх (на здымку) з МТФ “Харавічы” традыцыйна ўваходзіць у спіс перадавікоў  гаспадаркі і раёна. Сёлета Юлія стала прызёрам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства.

 

Аддзячыць шчодрая зямля

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці — свята тых, хто працуе на зямлі, даглядае жывёлу, перапрацоўвае зерне і малако. Такіх людзей у нашым раёне некалькі тысяч.

Вынік іх  канчатковай працы  ў выглядзе прадуктаў харчавання заўважны кожнаму з нас. Пра вытворчыя поспехі пухавіцкіх аграрыяў расказаў  намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Тупека:

— Гэты год запомніцца многім хлебаробам з лепшага боку. Агульны намалот збожжа склаў каля 105 тысяч тон. Сярод гаспадарак раёна найбольш важкі каравай атрымалі голацкія працаўнікі — больш за 11 тысяч тон. На 10 тысяч тон збожжа новага ўраджаю свае засекі папоўнілі ААТ “Агра-Абярэг”, ААТ “Зазерка” і  СУП “Дукора-Агра”.

Бягучы год стаў дэбютным для некаторых сельгасарганізацый  у вырошчванні цукровых буракоў. Салодкія караняплоды з’явіліся на палетках адкрытых акцыянерных таварыстваў “Племянны завод “Індустрыя”, “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, сельгасфіліялаў “Дрычын” і  “Светлая ніва” на агульнай плошчы 830 гектараў. Ураджай у першы год мы атрымалі добры: амаль 50 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне  складае каля 600 цэнтнераў з гектара. Цукровыя буракі — культура  прыбытковая. На наступны год плануем павялічыць пасяўную плошчу да 1100 гектараў, таксама набыць сеялку і буракаўборачны камбайн.

Большасць сельскагаспадарчых работ ужо завершана, земляробы працуюць на ўраджай будучага года.  Завяршаецца ўзняцце зябліва і вываз арганікі на палі.

У зімовы перыяд за матэрыяльны дабрабыт гаспадарак у значнай ступені адказвае галіна жывёлагадоўлі. За дзесяць месяцаў у раёне выраблена 57521 тона малака, што складае 106,1 працэнт да 2016 года. Найбольшага паказчыку па вытворчасці малака дасягнула ААТ “Голацк” —  6657 тон. Добрыя вынікі таксама ў жывёлаводаў ААТ “Зазерка” — 6585 тон, ААТ “Агра-Абярэг” — 5915 тон, СУП “Дукора-Агра” — 5370 тон.

Самы высокі паказчык па сярэднім надоі малака ад каровы за дзесяць месяцаў атрымаў калектыў СУП “Дукора-Агра” —  4808 кілаграмаў. Чатырохтысячную мяжу па гэтым жа паказчыку пераадолелі сельгасфіліялы “Дрычын” і “Чырвоны май”, ПСУ “Рудзенскае”,  ААТ “Агра-Абярэг”, ААТ “Голацк” і  ЭБ “Зазер’е”.

Сярэднясутачныя прывагі ў вазе з пачатку года ў раёне склалі 538 грамаў, што на 70 грамаў больш, чым у мінулым годзе. Найбольшую сярэднясутачную прывагу ў вазе буйной рагатай жывёлы з пачатку года таксама атрымалі ў СУП “Дукора-Агра” —  628 грамаў. Добрымі вынікамі могуць пахваліцца сельгасфіліял “Дрычын” і ААТ “Агра-Абярэг” — 610 грамаў.

Прыемна адзначыць, што ёсць тэндэнцыя павелічэння  і іншых вытворчых паказчыкаў. Напрыклад, вырошчванне жывёлы павялічылася на 978 тон у параўнанні з мінулым годам і за дзесяць месяцаў склала 8561 тону.

Многія гаспадаркі нямала сродкаў укладваюць у развіццё жывёлагадоўлі. Сярод такіх варта адзначыць ААТ “Агра-Абярэг”. Будаўніцтва новых памяшканняў для ўтрымання жывёлы вядзецца за ўласныя сродкі. Нядаўна пабудавалі два будынкі для ўтрымання бычкоў. У новых памяшканнях цяпер утрымліваецца жывёла і ў ААТ “Голацк”, “Зазерка”, “Вецярэвічы”.

Усе вытворчыя поспехі залежаць ад людзей, таму напярэдадні прафесійнага свята хочацца  пажадаць усім працаўнікам сельгасарганізацый моцнага здароўя,  невычарпальнай энергіі, поспехаў і дасягнення ўсіх пастаўленых мэт. Няхай праца заўсёды прыносіць задавальненне, асалоду і матэрыяльны дабрабыт.

Запісала 

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.  

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *