22 чэрвеня — Дзень памяці і смутку

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года  фашысцкая Германія пачала вайну   супраць Савецкага Саюза. Германскае наступленне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з планам «Барбароса». 

Супраць савецкіх войскаў было выстаўлена   166 дывізій з 4,3 мільёна салдат і афіцэраў, 42,6 тысячы гармат і мінамётаў, каля 4,1 тысячы танкаў і штурмавых гармат. Іх   падтрымліваў паветраны флот  з  4,8 тысячы  самалётаў.

Беларусы — адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. За гады вайны было разбурана і спалена  209 гарадоў і раённых цэнтраў, больш за 9 тысяч вёсак. Людскія страты склалі каля 2,4 мільёна чалавек.

(Па матэрыялах БелТА).

Мне помніцца горад

                 у смутку вялікім,

І чорныя плямы аслепшых

                                     акон,

І плошчы, распятыя

            жудасным крыкам…

Ды ведаю,

Веру, што блізка той дзень,

Калі мы збяромся ў горадзе

                                 нашым,

І там паміж новых

                    узведзеных сцен

Мы кветкі пасадзім

               на могілках паўшых.

 

                  Пятрусь Броўка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *