24 і 25 ліпеня на Кургане Славы пройдзе адкрыццё перасоўнай выставы «Пакуль памяць жыве»

24 і 25 ліпеня на Кургане Славы пройдзе адкрыццё перасоўнай выставы «Пакуль памяць жыве», якую падрыхтавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, што адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. На выставе можна будзе ўбачыць больш за 60 розных дакументаў.

Сярод іх — дакументы аб злачынствах нацыстаў у лагерах Масюкоўшчына і Трасцянец, дакументы аб мінскіх падпольшчыках, спіс партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Мінскай вобласці, спіс партызан — Герояў Савецкага Саюза, асабістыя і ўзнагародныя лісты партызан, нарысы і ўспаміны ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

Асаблівую цікавасць выклікаюць фотаздымкі разбуранага ворагам Мінска.

Спецыяльны раздзел выставы будзе прысвечаны дзейнасці, накіраванай на захаванне і ўвекавечанне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — акт прыёмкі ў эксплуатацыю Кургана Славы на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква.

Многія дакументы экспануюцца ўпершыню.

Алена  МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *