90 год працоўнага стажу на дваіх на адным прадпрыемстве — ААТ «Завод горнага воску»

Брат і сястра Антон Канстанцінавіч і Зоя Канстанцінаўна Чыжык, здаецца, дзівяцца гэтай немаленькай лічбе. Але факт ёсць факт: уся працоўная біяграфія гэтых двух людзей пісалася на адным прадпрыемстве — ААТ «Завод горнага воску», які, дарэчы, у гэтым годзе таксама юбіляр: прадпрыемства адсвяткавала сваё 60-годдзе.

Зоя Канстанцінаўна — начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва, Антон Канстанцінавіч — апаратчык змешвання. Іх стаўленне да працы, любоў да прафесіі, вернасць абранай справе і калектыву — прыклад для любога чалавека, які пачынае шлях у прафесію.

Сёння Зоя Канстанцінаўна і Антон Канстанцінавіч разам з усім калектывам завода адзначаюць яшчэ і прафесійнае свята — Дзень работнікаў хімічнай і нафтахімічнай  прамысловасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *