Па бацькоўскім шляху

Час жніва для сям’і Лістападавых штогод напружаны і адначасова доўгачаканы. Сяргей Уладзіміравіч разам з сынам Ільёй з самай раніцы і да позняга вечара ўбіраюць хлеб на палях ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. Бацька працуе на камбайне “Дон-1500”, а сын задзейнічаны на адвозцы зерня. Іх сямейны падрад — у ліку тысячнікаў.

Сяргей Лістападаў  з 15 гадоў працуе на хлебнай ніве. Спачатку быў памочнікам камбайнера, а ў 18 гадоў самастойна сеў за руль хлебаўборачнай тэхнікі.

IMG_0563— Калісьці я дапамагаў на жніве Мікалаю Прылепаву. Дзякуючы яму я палюбіў працу камбайнера, — гаворыць Сяргей Ула-дзіміравіч. — З таго часу прайшло больш за 25 гадоў. Сёння мне дапамагае брат Дзмітрый. Побач хлеб убіраюць  Руслан і Аляксандр Каралько, якія, здаецца, не так даўно былі ў мяне памочнікамі.

“Дон-1500”, якім кіруе Сяргей Уладзіміравіч, быў ужо спісаны. Аднак камбайнер падараваў яму другое жыццё. Сяргей Лістападаў  калісьці працаваў інжынерам, таму з тэхнікай ладзіць добра. І яна, варта сказаць, падчас уборачнай не падводзіць. Камбайнерскі лёс бацькі наклаў адбітак і на цікавасці сына. Ілья Лістападаў — студэнт 4-га курса Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, вучыцца па спецыяльнасці “тэхнік-механік”. У гаспадарцы ён праходзіць вытворчую практыку, якая пачалася з прыемнага моманту: першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Таццяна Красікава ўручыла Ілье падзяку за добрую працу і падарунак.

— На жніве я ўпершыню працаваў  у  пятнаццацігадовым узросце. Быў памочнікам   камбайнера,  а сёлета першы год  самастойна адвожу зерне, — расказвае Ілья.  — Працаваць з бацькам падабаецца. Я не дэбютант на ўборачнай, аднак яго парады і зараз карысныя для мяне. Уважліва сачу за вынікамі раённага спаборніцтва. Прыемна быць сярод перадавікоў.

Дарэчы, хлебаробы ААТ “Племянны завод “Індустрыя” завяршылі жніво аднымі з першых у раёне і аператыўна накіраваліся дапамагаць суседзям — ААТ “Ражджэственскае-агра”.  Аграном  сельгас-арганізацыі Ганна Фінская падчас размовы хваліла і дзякавала ўсім камбайнерам, якія прыйшлі да іх на дапамогу.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *