Адзначылі талент  Ганны Ефіменка

У Мінску з 3 па 5 мая праходзіла XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. Падчас яе работы 4 мая адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў літаратурнага конкурсу “Радок пра родны куток”, які праводзілі “Сельская газета”  і Саюз пісьменнікаў Беларусі. У ім прыняла ўдзел вучаніца 10 класа сярэдняй школы №4 горада Мар’іна Горка Ганна Ефіменка.  Свой верш “Магічны край пад ясным сонцам” яна прысвяціла малой радзіме,  у гонар якой абвешчаны 2018 год. Журы адзначыла талент  Ганны. Усяго ў творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 90 чалавек.

Ульяна  ЛУК’ЯНЕНКА,

вучаніца  СШ №4  горада  Мар’іна  Горка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *