Лідарам па вытворчасці малака з’яўляецца ААТ “Зазерка”

Лідарам па вытворчасці малака за пяць месяцаў бягучага года з’яўляецца ААТ “Зазерка”. У параўнанні з гэтым жа перыядам мінулага года гаспадарка палепшыла свае вынікі амаль на 196 тон. Па гэтым паказчыку большасць сельгасарганізацый спрацавалі з плюсам. Мінусуюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шацк”, “Вецярэвічы”, “Суцінскі” і сельгасфіліял “Чырвоны Май”.

Найбольшы сярэдні надой малака ад каровы з пачатку года атрымалі ў ААТ “Агра-Абярэг” — 2354 кілаграма. Гэтая ж гаспадарка займае першае месца па сярэднім надоі малака на карову за май. У мінулым месяцы гэта лічба склала 514 кілаграмаў. У цэлым па  раёне сярэдні надой малака ад каровы ў маі склаў 392 кілаграмы. Добрыя вынікі ў ПСУ “Рудзенскае” (509 кілаграмаў), СУП “Дукора-Агра” (503 кілаграмы), сельгасфіліялаў “Дрычын” (472 кілаграма), “Светлая ніва” (439 кілаграмаў), “Чырвоны Май” (433 кілаграмы), ААТ “Голацк” (437 кілаграмаў), ААТ “Зазерка” (418 кілаграмаў).

Па рэалізацыі малака перадавую пазіцыю займае ААТ “Зазерка” — 3021 тона. У ліку лідараў таксама ААТ “Голацк” (2926 тон) і ААТ “Агра-Абярэг” (2777 тон). Мінусуюць па гэтым паказчыку ў параўнанні з 2017-м годам адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Племянны завод “Індустрыя”, “Шацк”, “Вецярэвічы”, “Суцінскі”, “Ражджэственскае-Агра” і СУП “Дукора-Агра”.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *