Сямейны экіпаж: дачка працуе разам з бацькам на камбайне


Сёлета ў вопытнага камбайнера ААТ “Аграсімвал”  Анатоля Лабанка новы памочнік — дачка Дзіяна. З такой “нежаночай справай” дзяўчына, па словах бацькі,  спраўляецца добра.

— У мінулым годзе я  працаваў з сынам Уладзіславам. Розніцы паміж памочнікамі  не адчуваю, — гаворыць Анатоль Іванавіч. — Дачка таксама добра разбіраецца ў тэхніцы.

Дзіяна — будучы механік. Яна вучыцца на чацвёртым курсе Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа.  Цікавасць да тэхнікі ў яе ад бацькі. Гэта і паўплывала на выбар прафесіі.

У гаспадарцы дзяўчына неаднаразова праходзіла практыку. У якасці памочніка камбайнера працуе ўпершыню. Дзіяна ўжо на асабістым вопыце ўпэўнілася, што ўборка хлеба — справа нялёгкая.

Жанчыну ў кабіне камбайна ў нашым раёне можна таксама сустрэць на палетках ПСУ “Рудзенскае”.  Там Інэса Вашкевіч працуе ў адным экіпажы з мужам Артурам.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *