Працягвае сямейную дынастыю

Пяць гадоў таму аператар машыннага даення МТФ “Хазянінкі” ААТ “Голацк” Алена Лысенка нечакана для себя змяніла прафесійную дзейнасць. Алена Валер’еўна доўгі час працавала ў будаўнічай сферы ў Мінску, пасля вырашыла вярнуцца ў родны аграгарадок. Жанчына ўладкавалася на ферму. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла жыллё.

Новую спецыяльнасць Алена Лысенка асвоіла даволі хутка. Даільныя апараты значна аблягчаюць працу. За адну змену Алене Валер’еўне трэба падаіць 160 кароў. З гэтай задачай  яна спраўляецца за дзве з паловай гадзіны.

Алена Лысенка працягвае сямейную дынастыю. Яе маці Таццяна Садоўская ўжо 38 гадоў працуе аператарам машыннага даення на МТФ “Голацк”.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *