Асноўная ўвага —  жывёлагадоўлі

На базе аднаго з самых  вялікіх  сельгаспрадпрыемстваў нашага раёнаААТ «АграАбярэг» —  прайшоў выязны семінарнарада пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Анастасіі Кузьміной. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, райветстанцыі, племстанцыі, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Асноўная ўвага была скіравана  на   жывёлагадоўчую галіну гаспадаркітэхналогію ўтрымання жывёлы. Такія выязныя агляды  сельскагаспадарчых абектаў увосень прайшлі ўжо ва ўсіх гаспадарках.

Жывёлагадоўля — гэта штодзённая  праца  на  перспектыву.  Напрыклад,  прывагі бачныя толькі праз месяц, а вынік работы тэхніка-асемянатара —  праз 9 месяцаў.

Сёння  ААТ «Агра-Абярэг» лідзіруе па вытворчасці малака ў раёне. За 10 месяцаў тут атрымалі 7355 тон, што больш, чым  за такі ж перыяд мінулага года на  931 тону. Ад кожнай каровы надаілі сёлета ў сярэднім па 5297 кілаграмаў малака, а гэта больш на 478 кілаграмаў. Рэалізавана малака з пачатку года 6809 тон (плюс  965 тон).

Усяго     ў    гаспадарцы     7 фермаў: 5  з  іх  малочнатаварныя і дзве па дарошчванні цялушак і бычкоў.

Добрыя вынікі атрымалі ў гаспадарцы і ў вырошчванні прадукцыі  КРС — 652   тоны,  што  амаль   на   8  тон больш да ўзроўню мінулага года. Атрымана прывагі 624 тоны (на 5 тон больш леташняга).

— І гэта невыпадкова, —  лічыць кіраўнік гаспадаркі Пётр Казак. —  Да  такіх   вынікаў мы ішлі не адзін год,  і  толькі  дзякуючы  зладжанай працы  ўсяго  калектыву  і  поўнаму комплексу  праведзеных  мерапрыемстваў выканалі пастаўленую задачу.

На малочнатаварнай ферме «Ленінск» пабудаваны прафілакторый для цялят. Тут у індывідуальных доміках утрымліваецца 110 цялятак. Для іх створаны ўсе ўмовы: кожнае  знаходзіцца ў асобнай клетачцы  да двух месяцаў,  пакуль фарміруецца імунітэт. У   рацыёне  —  малако, канцэнтрат  КР-1,  вада.   Будаўніцтва такога жывёлагадоўчага аб’екта абышлося гаспадарцы ў 40 тысяч рублёў.

У аддзяленні  для прыняцця цяленняў ветэрынарны ўрач гаспадаркі Алег Гарнак прадэманстраваў,  як выпойваць малодзівам цяля праз зонд у першыя гадзіны пасля нараджэння. Вельмі важна гэта зрабіць менавіта ў першыя дзве  гадзіны. Карысць відавочная: імунаглабулін разам з малодзівам трапляе ў арганізм і абараняе ад хвароб. Да таго ж, такая маніпуляцыя значна эканоміць час жывёлаводаў, якія гадзінамі могуць  выпойваць  нованароджанае цяля.  Цяпер пакуль толькі ў некаторых  гаспадарках практыкуюць такія зонды.

У памяшканні  для  сухастою на МТФ «Ленінск»  утрымліваецца 70  кароў і 80 нецеляў. Асноўную ўвагу надаюць рацыёну кармлення: сянаж, сена, сілас.  360 кілаграмаў  павінна быць вага нецеля для пакрыцця, але ў гаспадарцы ўжо імкнуцца павялічваць яе да 380 кілаграмаў.

Cамае вялікае малако,  вядома,  — ад  навацельных  кароў. У ААТ «Агра-Абярэг»  іх  утрымліваецца 100 галоў. У дзень атрымліваюць  ад   каровы   ад 27  літраў малака і вышэй.  З дапамогай камп’ютара сочаць за станам  кожнай. Зыходзячы з удою малака, фарміруюць і рацыён. Гэта так званае «авансаванае кармленне»: калі даюць малака больш,  тады і ўзмоцненае кармленне. На кармавым стале сілас, сянаж, жом, канцэнтраты. Для высокаўдойных дабаўляюць  шроты. За якасцю малака сочыць лабарант Лілія Галавастая. У гаспадарцы ёсць праграма, якая дазваляе  кантраляваць кожную жывёліну, пачынаючы ад раздачы канцэнтратаў і заканчваючы лячэннем.

На прывязным утрыманні знаходзіцца жывёла на  МТФ «Наваполле» да цялення, пакрыцця. Тут таксама вялікая ўвага  тэхналогіі ўтрымання і кармлення.

Напачатку года ў «Агра-Абярэгу» ўвялі новы клюшачнік на МТФ «Дудзічы-2», дзе стаяць нецелі (250 галоў).   На яго будаўніцтва затрачана 250 тысяч рублёў.

Каб вымыць абсталяванне  пасля  кожнай  дойкі, патрабуецца да  300 літраў гарачай вады толькі на МТФ «Наваполле». Для гэтых  мэт  усталявалі новыя катлы  на  дровах.   Усяго  ў  гаспадарцы іх замянілі чатыры.

Начальнік упраўлення   па  сельскай  гаспадарцы і харчаванні райвыканкама  Анастасія  Кузьміна адзначыла, што асноўны акцэнт падчас правядзення такіх выязных семінараў робіцца на тое, каб кіраўнікі іншых гаспадарак  атрымалі для сябе неабходную інфармацыю. Напрыклад, Пётр Казак, які мае вялікі вопыт работы  ў сельскай гаспадарцы,  імкнецца ўкараняць новае, лепшае  ў  галіне  жывёлагадоўлі. У тым ліку вучыцца ў калег з іншых гаспадарак.

— Ёсць канкрэтны вынік у ААТ «Агра-Абярэг»,  але  ёсць і  куды імкнуцца, — адзначае Анастасія Кузьміна. — Выконваючы элементарныя рэчы ў тэхналагічным працэсе, можна атрымліваць   высокія прывагі і надоі. Напрыклад, ва ўтрыманні маладняку важны індывідуальны падыход да кожнага цяляці. Да аднаго-двух месяцаў яны павінны ўтрымлівацца індывідуальна. Зондам, які нам прадэманстравалі ў гаспадарцы сёння,  карыстаюцца не ва ўсіх гаспадарках. На гэта мы акцэнтуем увагу, каб кожны кіраўнік укараняў гэта ў сваёй сельгасарганізацыі. Такія зонды ёсць ва ўсіх гаспадарках.   Гэта можа выканаць любая цялятніца. Перавагі зонда відавочны. Аднак цялят выпойваюць практычна ўсюды соскай. Калі цяля нараджаецца вагаю 30 кілаграмаў, яму трэба выпіць 3 літры малодзіва. Зонд дазваляе ўвесці яго ў страўнік  хутка, і цяля не траціць свае сілы. У яго адразу з’яўляецца імунітэт да  інфекцыйных захворванняў.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *