Пухавіччане сталі прызёрамі конкурсу “Ветэранскае падвор’е-2021”
Падведзены вынікі конкурсу “Ветэранскае падвор’е-2021”, які ў гэтым годзе праводзіўся ўжо ў пяты раз. Пухавіччане — пастаянныя ўдзельнікі гэтага своеасаблівага спаборніцтва крэатыўных і неабыякавых да родных мясцін людзей. Раённы савет ветэранаў штогод імкнецца знайсці і матываваць да ўдзелу ў конкурсе тых, хто стараецца зрабіць навакольны свет прыгожым. І паспяхова! Пухавіччане не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі конкурсу. І гэты год не стаў выключэннем. Журы аца-ніла працу сям’і Мікалая і Людмілы Сітнік з вёскі Лядцо і прысудзіла ёй трэцяе месца.
Наталля ПАРХОМЧЫК.