З Новым годам віншуе Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў

Навагоднія святы мы заўсёды сустракаем з радасцю і надзеяй, звязваючы з імі самыя светлыя і добрыя пачуцці, мары і спадзяванні на лепшае. У гэты дзіўны час усе мы ўспамінаем хвіліны радасці і падводзім вынікі адыходзячага года, рыхтуемся зрабіць крок насустрач году новаму.

Мінулы год быў для нас, як і для ўсёй краіны, годам адказных рашэнняў, напружанай працы і новых здзяйсненняў. Ён быў няпростым, аднак паказаў, што мы многае можам, калі аб’яднаем свае намаганні і будзем старацца працаваць для сваёй будучыні і будучыні нашых дзяцей.

Якім будзе 2023 год, залежыць толькі ад нас, ад вынікаў нашай сумеснай працы.

Паважаныя землякі! Хай у новым годзе ўсім нашым пачынанням спадарожнічаюць поспех і ўдача, у дамах няхай пануюць радасць і цеплыня, будзе дастатак, мір і згода. Усім жадаем любові, здароўя, добрага настрою і добрых навін!

Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *