Дарагія пухавіччане! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Дарагія пухавіччане! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Герб, сцяг і гімн увасабляюць ідэалы і прынцыпы нашай суверэннай краіны — мір, працу, добрасуседства, сацыяльную справядлівасць, вернасць духоўным каштоўнасцям і традыцыям.
Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну шчаслівай і працвітаючай. Беларусы сваёй плённай працай разам ствараюць найноўшую гісторыю нашай краіны, з гонарам працягваючы слаўныя традыцыі мінулага.
Ад усёй душы жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і плённай дзейнасці на агульную карысць.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.