З Днём народнага адзінства!
Паважаныя пухавіччане!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Значнасць гэтага дня ў гісторыі беларускага народа пераацаніць цяжка, бо менавіта дзякуючы ўз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе наша краіна зноў набыла тэрытарыяльную цэласнасць, а людзі — пачуццё нацыянальнага адзінства.
Яднанне народа ва ўсе часы было галоўным для беларусаў. Гэта тое, што звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню. Сёння беларускі народ таксама адзіны ў выбары курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.
Няхай народнае адзінства стане для нас і ў далейшым крыніцай духоўнай сілы, з дапамогай якой мы будзем берагчы і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі. Няхай у вашых працоўных калектывах, сем’ях, сэрцах заўсёды прысутнічаюць цяпло, камфорт, згода і ўзаемаразуменне!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.