Адбылася прэзентацыя кнігі  пра малую радзіму

Юрась і Зміцер Санько падчас прэзентацыі кнігі.

Яна  жыццё  дала  мне…”. Гэтыя  радкі  з  песні  пра  малую радзіму  сталі дэвізам да мерапрыемства, якое прайшло  нядаўна ў Азярычынскім НПК дзіцячы садбазавая школа і было прысвечана прэзентацыі кнігі   “Слаўнае  сяло Азярычына: свет нашых продкаў”. 

Аўтары кнігі — выпускнікі школы Зміцер і Юрась Санько. На сустрэчу з імі прыйшлі не толькі вучні і настаўнікі, але і  жыхары навакольных  вёсак.

Кніга — вынік шматгадовай працы, пранізанай пашанай да родных вытокаў, жаданнем паслужыць сваёй малой радзіме. У ёй змешчаны разна-стайны матэрыял пра вёску Азярычына: вынікі археалагічных даследаванняў, гістарычны нарыс, песні, якія спявалі нашы продкі, успаміны азярычынцаў пра іх жыццё.

Аўтары расказалі, як кніга стваралася, выказалі падзяку тым, хто дапамог у зборы матэрыялаў.

Са словамі падзякі выступілі вучні школы Ангеліна Рунец  і   Карына  Камлюк. Калі гэтыя дзяўчынкі   знаёміліся з  кнігай, то  ўбачылі  на  фотаздымках сваіх продкаў, чым былі вельмі ўражаны.

Шчырыя словы падзякі сям’і  Санько ў сваім вершы выказала таксама  настаўніца  Ірына Осіпчык, якая нарадзілася і вырасла ў гэтай вёсцы.

Упрыгожыла свята выступленне гурта “Дзядзькі”, які выканаў песні, запісаныя   ад  мясцовых  жанчын-спявачак.

Пасля гэтай незабыўнай сустрэчы ў сценах школы ўдзельнікі прэзентацыі разыходзіліся дадому ўзрушаныя і радасныя, бо трымалі   ў руках кнігу пра сваю маленькую радзіму.

Наталля   ІВАНОВА,

намеснік  дырэктара  школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *