Аляксандр ШУМАНСКІ: «Я прыйду!»
— Я Аляксандр Шуманскі. Працую токарам-універсалам на торфабрыкетным заводзе “Сяргеевіцкае”. Прыйшоў сюды адразу пасля школы, і зараз мой працоўны стаж складае 49 гадоў.
Лічу, што кожны чалавек, які паважае сябе і сваю краіну, мусіць абавязкова прыняць удзел у Рэферэндуме. Такім чынам мы праяўляем нашу грамадзянскую пазіцыю.
Упэўнены, што кожны чалавек ведае пра тыя па-праўкі, якія ўнесены ў сучасны варыянт Асноўнага Закона, таму што пасля іх апублікавання была разгорнута вялікая інфармацыйная работа па абмеркаванні праекта Канстытуцыі. Мы мелі магчымасць і даведацца пра іх, і нават унесці прапановы. Цяпер час зрабіць выбар.
Я думаю, што большасць беларусаў разумеюць гэта, таму прыйдуць і выкажуць сваю пазіцыю, якая б яна ні была.