Аляксей Петрык:  “Самае галоўнае —  гэта задавальненне  ад таго, што ты робіш нешта карыснае  для людзей”

Аляксей Петрык, начальнік вытворчага ўчастка №3 УП «Жылцепласэрвіс» КГ, упэўнены, што жыццё зяўляецца для кожнага з нас самым галоўным настаўнікамТолькі жыццёвы вопыт робіць чалавека больш мудрым, прафесійнымздольным здзяйсняць абдуманыя ўчынкі і працаваць на карысць іншых людзей.

Аляксей  па асноўнай спецыяльнасці  — майстар вытворчага навучання.  Прафесію атрымаў у індустрыяльна-педагагічным  каледжы.  Пасля    вучобы прыйшоў працаваць майстрам у камунальнае прадпрыемства.  Таму, што ведае  і  ўмее  сёння, вучыўся ў больш дасведчаных  калег.  Тады   ў штаце ЖЭУ пасёлка  Праўдзінскі працавала каля 70 чалавек. Так што было каму накіроўваць і навучаць  маладога  спецыяліста.

— Участак наш досыць вялікі,  — расказвае Аляксей Петрык. — Мы абслугоўваем жылфонд (45 дамоў), дарогі, цеплавыя сеткі Праўдзінскага.  Трэба сказаць, што і жылфонд, і сеткі — ужо далёка  не новыя, таму работы ў нас заўсёды хапае.  За апошнія гады шмат было зроблена па замене праблемных участкаў цеплавых сетак, што дазволіла практычна цалкам вырашыць праблемы з ацяпленнем пасёлка, якія раней  часта  ўзнікалі  з-за аварыйных сітуацый.

Вялікую працу штогод праводзім і па добраўпарадкаванні пасёлка.  Жыхары не маглі не заўважыць, як ён змяніўся.  У прыватнасці, наш сквер.  Асфальтаванне, устаноўка малых архітэктурных формаў, азеляненне — усё гэта  мы рабілі сваімі рукамі.  Майстар нашага ўчастка  Наталля  Рак, напрыклад, настолькі зацікаўлена ў тым, каб пасёлак выглядаў прыгожым і ўтульным, што не шкадуе ні часу, ні сіл, і сама вырошчвае расаду для афармлення кветнікаў.

Нядаўна  на баланс  камунальнага прадпрыемства  былі   перададзены     для  абслугоўвання тэрыторыі сельсаветаў, таму   значна  павялічылася  нагрузка на  работнікаў,  занятых   абкошваннем   тэрыторый.

Немалы аб’ём работы трэба пастаянна праводзіць і  па  добраўпарадкаванні 17 сельскіх могілак.

Па словах Аляксея Мікалаевіча, хочацца паспець зрабіць якасна і як мага хутчэй усю працу, бо яе вынікі адразу бачныя.  Як бачныя і прабелы.  Такая яна, камунальная сфера дзейнасці.  Не дзіўна, што спакойных дзён у начальніка ўчастка практычна не бывае.  Але менавіта  гэтым  праца  яму і падабаецца.

— Ты заўсёды сярод  людзей, заўсёды ў руху, заўсёды ў курсе  жыцця  пасёлка, — кажа Аляксей.  —  Сумаваць проста няма часу.  А самае галоўнае —  гэта задавальненне  ад таго, што ты робіш нешта карыснае  для людзей.

За сумленную працу  Аляксей  Петрык  быў занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны  Ганаровай  граматай  на  раённым свяце працы.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *