«БРСМ» запрашае актыўных і працавітых у студэнцкія атрады

Грамадскае абяднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» запрашае актыўных і мэтанакіраваных маладых людзей для працы летам у складзе студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Пухавіцкага раёна.

Студэнцкі атрад — гэта добраахвотнае аб’яднанне маладых грамадзян, якія выказалі жаданне ажыццяўляць працоўную дзейнасць у вольны ад вучобы і працы час. Стаць удзельнікам студатрада можа любы малады чалавек, старэйшы за 14 гадоў, але не старэйшы за 31 год. Праца ў складзе студатрада дае магчымасць паспрабаваць сябе ў новай сферы працоўнай дзейнасці, атрымаць дадатковы прыбытак.

У 2021 годзе на тэрыторыі раёна будуць працаваць экалагічныя, будаўнічыя, сельскагаспадарчыя і педагагічныя атрады.

Перавагі работы ў студэнцкім атрадзе — гэта бясплатнае праходжанне медыцынскага агляду, афіцыйнае працаўладкаванне з прадастаўленнем ўсіх ільгот і гарантый, вызваленне ад выплаты падаходнага падатку, дадатковае ўзнагароджанне і заахвочванне самых актыўных удзельнікаў студэнцкага атрада.

Калі ў вас з’явілася жаданне з карысцю правесці лета, звяртайцеся ў раённую арганізацыю ГА «БРСМ» па адрасе: г. Мар’іна Горка, вул. Ленінская 51, каб. 11 або па тэлефоне 3-40-30.

Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *