Бульбасховішчы ААТ “Машхарчпрад” запаўняюцца новым ураджаем

Вадзіцель Уладзімір Паддубоцкі і механізатар Міхаіл Грышук.

Бульбаўборачныя камбайны гэтымі днямі можна ўбачыць на палях ЭБЗазереі СУПДукораАгра”. На дукорскіх землях бульбу для патрэб свайго прадпрыемства традыцыйна вырошчвае ААТ “Машхарчпрад”. “Другі хлеб” сёлета займае плошчу  545 гектараў.

Уборку  пачалі з нямецкага гатунку “піроль”, які займаў 70 гектараў. Другі год     гэты сярэдня-спелы гатунак ідзе на вытворчасць чыпсаў “Zlato chips”, якія вырабляюцца з сырой бульбы.

— У гэтым годзе мы набылі французскі гатунак “аўрэя” таксама для вытворчасці такіх чыпсаў. Пакуль вырошчваем яго на насенне, а на будучы год будзем садзіць, — расказвае першы намеснік дырэктара ААТ “Машхарчпрад” Дзмітрый Лімараў. — На насенне нам патрэбна 2,5 тысячы тон бульбы. Асноўным аб’-ёмам забяспечваем сябе самі. Штогод набываем насенне для сортаабнаўлення. Напрыклад, у гэтым годзе набылі таксама эліту “брыза”, “журавінкі”.

Гэтыя беларускія гатункі атрымалі пастаянную прапіску на дукорскіх палях. “Журавінка” — аптымальны гатунак для вырабу сухога пюрэ, якое складае асноўны аб’ём вытворчасці прадпрыемства. Пад яго адведзена 250 гектараў. “Брыз” у асноўным ідзе на продаж, у тым ліку і за мяжу. Таксама ў спісе гатункаў бульбы — нямецкі “каралева Ганна”.

Ураджайнасць бульбы сёлета складае 310 цэнтнераў з гектара. У параўнанні з мінулым годам гэта амаль на 25-30 працэнтаў ніжэй. Усе работы земляробы выконвалі згодна з тэхналогіяй і ў аптымальныя тэрміны,  аднак сельская гаспадарка — непрадказальная галіна вытворчасці. На ўра-джайнасць паўплывалі ўмовы надвор’я.

Нягледзячы на гэта, бульбасховішчы прадпрыемства штодзень запаўняюцца новым ураджаем. На палях працуюць чатыры бульба-ўборачныя камбайны. Кіруюць імі Уладзімір Грышук, Міхаіл Грышук, Андрэй Лукашонак і Яўген Насевіч. Яны ж вясной займаліся падрыхтоўкай глебы, унясеннем мінеральных удабрэнняў і пасадкай бульбы. У гэтым спісе сярод вопытных механізатараў вылучаецца Яўген Насевіч. Ён першы год задзейнічаны на ўборцы бульбы. Малады чалавек расказаў, што спачатку было цяжка. А цяпер прывык да тэхнікі. У звяне з ім працуе памочнік Вячаслаў Гузарэвіч.

Вадзіцелі Сяргей Ганчарык і Віктар Лапко.

Моцную каманду складаюць вадзіцелі. Штодзень яны робяць дзясяткі рэйсаў. Як і механізатары, у такую напружаную пару працуюць без выхадных.

Уладзімір Паддубоцкі праводзіць свой адзінаццаты сезон на адвозцы бульбы. Яму, як аднаму з лепшых вадзіцеляў, сёлета даверылі новы магутны МАЗ. За адзін рэйс на аўтамабілі можна перавезці да 20 тон бульбы.

Механізатар Яўген Насевіч.

З лепшага боку зарэкамендавалі сябе таксама вадзіцелі Аляксей Максімовіч, Аляксей Лабода, Алег Жаўнерчык, Юрый Міленцьеў, Леанід Арэшчанка, Віктар Лапко, Сяргей Ганчарык. На важным участку працуе Віктар Емяльяненка. Яго задача — прыбіраць бацвінне.

Для сваіх патрэб прадпрыемству патрэбна каля 22 тысяч тон бульбы. Завяршыць уборку “другога хлеба” земляробы плануюць да 15 кастрычніка.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *