Цэлы шэраг перамог прынёс сакавік  аматарам гіравога спорту з нашага раёну

Алена Палятаева.

У пачатку месяца ў горад Шчучын  Гродзенскай вобласці  з’ехаліся больш за 60 наймацнейшых людзей  краіны,   каб  прыняць  удзел у чэмпіянаце рэспублікі па гіравым спорце. Спартсмены спаборнічалі ў 11 вагавых катэгорыях. Наш  раён  прадстаўлялі   Павел  Хадачынскі  і  Алена Палятаева. Дадому яны вярнуліся  з  перамогай, заняўшы ў сваіх вагавых катэгорыях першыя месцы.

Павел  Хадачынскі.

Напрыканцы сакавіка аматараў гіравога спорту  прымалі  Асіповічы, дзе праходзілі чэмпіянат і першынство рэспублікі  па гіравым марафоне. У спаборніцтвах удзельнічала 11 прадстаўнікоў  нашага раёна.  Яны паказалі дастойны вынік. На першую прыступку  п’едэстала  падымаліся    Павел і Дзмітрый Хадачынскія, Вікторыя Марцінчык, Юрый  Леўчык. Другім стаў Андрэй Гірдзюк. Бронзавыя медалі  атрымалі  Сяргей Марчанка, Алена Палятаева, Уладзімір Цвірко, Канстанцін Кахоўскі, Аляксей Падаляк.

Каманда філіяла “ЦЭЦ-5” РУП “Мінскэнерга” стала лепшай у  каманднай эстафеце. Другую прыступку п’едэстала таксама  занялі пухавіччане — каманда  ФАЦ “Вікторыя”.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *