Чатыры выпускніцы Мар’інагорскай гімназіі атрымалі залатыя медалі

Валерыя Адаладава, Віялета Шавель, Дар’я Адамчанка і Ірына Мікалаева.

…Уваход на тэрыторыю Мар’інагорскай гімназіі ўпершыню за ўсю гісторыю быў закрыты для гасцей, хаця многім хацелася стаць сведкамі прыгожага дзейства, якія тут звычайна ладзіліся. Пропуск у гэтым годзе — толькі выпускнікам…

А вось яны — як звычайна: вясёлыя, узрушаныя, прыгожыя. Не дзіва ў такі асаблівы дзень развітання з бесклапотным дзяцінствам…

Сёлета гімназія выпусціла ў свет 32 свае выхаванцы. Сярод выпускнікоў ёсць і медалісты. Першыя ў жыцці ўзнагароды за працу атрымалі Валерыя Адаладава, Віялета Шавель, Дар’я Адамчанка і Ірына Мікалаева. Многім гімназістам уручылі падзячныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

Сваіх вучняў шчыра віталі настаўнікі, бацькі. Жадалі самага каштоўнага ў жыцці — здароўя. І, канечне, удачы ў самастойным жыцці, якое пачалося для ўчарашніх школьнікаў з першымі сонечнымі праменнямі наступнага дня, дня пасля дзяцінства…

На гэтым тыдні ў нашым раёне са школай развітаўся 251 выпускнік.

Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *