Да рэспубліканскага суботніка далучыліся працоўныя калектывы раёна
Найбольшы аб’ем работ падчас месячніку па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі выконвае традыцыйна калектыў УП “Жылцепласэрвіс” КГ і ДП “Пухавіцкі водаканал”.
Камунальнікі актыўна працуюць вясной на гарадскіх вуліцах, наводзячы парадак пасля зімы: выграбаюць смецце, аднаўляюць пешаходную разметку, фарбуюць бардзюры, вывозяць смецце са стыхійных звалак.
Працуюць камунальнікі і на могілках, дзе заўсёды іх чакае вялікі фронт работ.
Добраўпарадкаванне помнікаў і вайсковых пахаванняў — таксама клопат калектыву прадпрыемства. У гэтым годзе камунальнікі аднавілі плітку ля стэлы ў Мар’інай Горцы, добраўпарадкавалі тэрыторыю.
Прыбіраць паркавыя зоны, пляжы камунальнікам дапамагаюць працоўныя калектывы раёна. У гэтым годзе разам працавалі работнікі лясгаса, Пухавіцкага раёна газазабеспячэння і інш.
У дзень рэспубліканскага суботніка камунальнікі направілі працоўны дэсант на будаўніцтва гарадскога басейна, дзе ўкладвалі плітку і добраўпарадкавалі тэрыторыю.