Дарагія педагогі, ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам

Дарагія педагогі, ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка! Гэта цудоўнае свята выдатных людзей, якія ўносяць вялікі ўклад у развіццё грамадства. Вы выхоўваеце, вучыце маладое пакаленне, адкрываеце яму новыя  гарызонты, перадаеце свае  веды,  прывіваеце  лепшыя  якасці чалавека.

Ваша прафесія — нялёгкая праца, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, душэўных і фізічных сіл, мудрасці, цярпення, умення ахвяраваць асабістым часам. Але падзяка за такія  намаганні — поспехі вашых вучняў, іх удзячныя ўсмешкі і любоў да вас.

Жадаем усім новых творчых ідэй  і  натхнення! Няхай кожны праведзены ўрок стане для  дзяцей  адкрыццём!  Здароўя  вам,  шчасця,  дабрабыту  і поспехаў у працы.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *