Дружная сям’я Ніколенка з Мар’інай Горкі заўсёды разам

Тата Рома, мама Таня,  браты Дзяніс і Ваня, іх сястрычка Света — гэта дружная сям’я Ніколенка з Мар’інай Горкі. Раман і Таццяна разам ужо 14 гадоў.  Першым нарадзіўся Дзяніска, які сёння ходзіць у трэці клас Мар’інагорскай гімназіі. Восенню яму “школьную” кампанію саставіць Святланка. Праз тры гады да іх далучыцца і Ваня.

Дарэчы, усе дзеці выхоўваліся і выхоўваюцца ў цэнтры развіцця дзіцяці “Росток” і ў аднаго педагога — Ірыны Мікалаеўны Воўчанка. Яна, па словах бацькоў, чалавек, які можа не толькі добра дагледзець за дзецьмі, але і дапамагчы развіць у іх дапытлівасць, цікаўнасць да навакольнага асяроддзя. Не дзіўна, што літаральна перад майскімі святамі і бацькоў, і работнікаў цэнтра вельмі парадавала Святланка, якая прывезла з рэспубліканскага конкурсу юных даследчыкаў дыплом пераможцы. Высокай узнагародай была адзначана іх агульная работа “Так ли прост простой лопух”.

— Час працы над даследаваннем быў і для нашай сям’і цікавым, —  гаворыць Таццяна. —  Мы шмат чыталі, ставілі вопыты, рабілі фотаздымкі, нават ежу гатавалі з лопуха. Вельмі рады, што Света здабыла сваю першую сур’ёзную ўзнагароду яшчэ ў садку.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *