Дзеці цікава бавяць час у школьным аздараўленчым лагеры «Вясёлка»

Пагадзіцеся, адпачынак разам з аднагодкамі для дзяцей самы цікавы. Менавіта ў лагеры дзеці атрымліваюць магчымасць правесці канікулы актыўна і з карысцю.

Цікава бавяць час у школьным аздараўленчым лагеры «Вясёлка» вучні СШ № 4 горада Мар’іна Горка. Займальныя конкурсы, інтэлектуальныя віктарыны, спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы і многае іншае — усё, каб улічыць інтарэсы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Кожны дзень у лагеры “Вясёлка” меў сваю назву: дзень дружбы, дзень экалогіі, дзень этыкету, дзень поспеху… Дзеці атрымалі не толькі масу станоўчых эмоцый, але нямала  новых   ведаў,  якія  абавязкова спатрэбяцца ў будучым.

Мы, практыканты, таксама нездарма правялі  час  у  школьным лагеры, працуючы з дзецьмі. Гэта добры педагагічны  вопыт для нас.

Вікторыя  Ціханава,

навучэнка  Барысаўскага дзяржаўнага  каледжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *